У Бярозе знішчылі манументальныя мазаікі канца 1980-х. Здагадайцеся чаму

Дзве мазаікі ў Бярозе Брэсцкай вобласці былі створаныя ў 1989—1990 гадах мастаком Рыгорам Кірдзеем па дзяржаўнай замове і мелі назву «Прыгажосць выратуе свет», піша тэлеграм-канал «Спадчына». Але цяпер іх нечакана знішчылі.

26.10.2022 / 23:04

Мазаікі выходзілі на мясцовы стадыён.

Як нагадвае канал «Спадчына», згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1374 ад 19 верасня 2008 года «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» рэканструкцыя твораў дэкаратыўна-манументальнага мастацтва (куды адносяцца і ўсе творы ў тэхніцы мазаікі) можа праводзіцца толькі на падставе экспертнага заключэння Брэсцкага абласнога мастацка-экспертнага савета. Ці было гэта правіла выканана ў гэтым выпадку, невядома.

Можна меркаваць, што творы мастацтва пацярпелі таму, што на іх былі сярод іншага элементы бел-чырвона-белых колераў, а таксама старажытны беларускі герб «Пагоня».

Так выглядае месца, дзе месціліся раней мазаікі, цяпер

Nashaniva.com