Ксенія Сабчак зайшла ў Літву па ізраільскім пашпарце

Многія людзі дзівіліся, як расійская журналістка і блогерка Ксенія Сабчак магла зайсці ў Літву праз Беларусь, калі гэтая краіна не пускае на сваю тэрыторыю расіян па турыстычных візах, а гуманітарную ёй наўрад ці было калі атрымліваць. Але насамрэч усё проста — яна мае не толькі расійскае грамадзянства.

26.10.2022 / 22:48

Паводле крыніц літоўскага агенцтва BNS у памежнай службе Літвы, Сабчак заехала ў Літву, паказаўшы мясцовым памежнікам ізраільскі пашпарт.

Цікава, аднак, тое, што яшчэ вясной сама яна наяўнасць у сябе грамадзянства Ізраіля рашуча адмаўляла.

Чытайце таксама:

З’явілася відэа, як Ксенія Сабчак пешкі пераходзіць мяжу Беларусі і Літвы

У дом Ксеніі Сабчак прыйшлі сілавікі. Яна выехала праз Беларусь у Літву

Nashaniva.com