У шорт-ліст прэміі «Цюльпан за правы чалавека» патрапілі «Вясна» і Беларускі ПЭН

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі «Цюльпан за правы чалавека» за 2022 год. Прэмія штогод прысуджаецца праваабаронцам ці праваабарончым арганізацыям для падтрымкі іх важнай працы, піша Беларускі ПЭН.

26.10.2022 / 21:51

На фота — частка каманды Беларускага ПЭНа

У гэтым годзе на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. 10 з іх — асобы і арганізацыі — патрапілі ў шорт-ліст Прэміі. Намінанты былі абраныя зыходзячы з іхняга ўплыву і працы на карысць грамадства, іх мужнасці ў імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.

Сёлета ў шорт-лісце Прэміі апынуліся Беларускі ПЭН і праваабарончы цэнтр «Вясна». 

Шорт-ліст цалкам.

Nashaniva.com