У Мінску палітзняволеную пару асудзілі за ўдзел у маршах

Вынеслі прысуд палітзняволеным Раману Багрыю і Вікторыі Ждановіч. Дзяўчыну асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, мужчыну — да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ, піша «Вясна».

26.10.2022 / 20:34

Пару прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у маршах: Раману інкрымінавалі адзін эпізод, Вікторыі — пяць. Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Вікторыя — аспірантка БДУІР, працавала інжынерам-праграмістам. Паводле знятага сілавікамі відэа, яе затрымалі не толькі за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах», але і за «падпіску на экстрэмісцкія каналы».

Nashaniva.com