Ва Украіне выкрылі маштабную схему кантрабанды цыгарэт з Беларусі

Грузы беларускіх цыгарэт траплялі ва Украіну з краін Еўрасаюза пад выглядам транзітных. Усяго задакументавана затрыманне 50 млн пачкаў на агульную суму 440 тысяч даляраў, паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае бюро расследаванняў. У схеме ўдзельнічалі два ўкраінскія мытнікі, ім ужо выставілі падазрэнні.

26.10.2022 / 16:50

Адзначаецца, што з-за немагчымасці прамых паставак кантрабанды з Беларусі арганізатары праклалі маршрут праз Еўрасаюз. У дакументах для еўрапейскіх кантрольных службаў было пазначана, што груз ідзе транзітам у Грузію. Аднак на румынска-ўкраінскай мяжы ў кіроўцаў грузавікоў ужо былі іншыя дакументы, паводле якіх ніякага грузу ў іх не было. 

Кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ва Украіне, а мытнікі прыкрывалі кантрабандыстаў.

Nashaniva.com