Вызвалілася палітзняволеная Вера Цвікевіч — яе адразу дэпартавалі з Беларусі

Грамадзянку Расіі з дазволам на жыхарства ў Беларусі Веру Цвікевіч затрымалі сёлета 27 студзеня — амаль праз паўтара года пасля выбараў-2020.

26.10.2022 / 14:51

Гэта яе здымак быў у жніўні 2020-га на першай паласе беларускай «Камсамольскай праўды».

6 мая суддзя Вера Малашэнка асудзіла Веру за ўдзел у Маршах па ч. 1 арт. 342 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Праваабаронцам стала вядома, што Вера сёння выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Але пасля вызвалення яе адразу павезлі на расійскую мяжу, бо ёй забаранілі ўезд у Беларусь тэрмінам на 5 гадоў.

Перад дэпартацыяй Веры нават не далі сабраць рэчы, паведамляе «Вясна». 

Nashaniva.com