Журналісту Сяргею Сацуку прысудзілі 8 гадоў калоніі

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд галоўнаму рэдактару «Ежедневника» — 8 гадоў калоніі.

26.10.2022 / 11:16

Акрамя 8 гадоў калоніі Сяргею Сацуку прызначылі штраф 500 базавых (16 тысяч рублёў) і пастанавілі спагнаць у бюджэт 12 384 рублёў, а яшчэ канфіскаваць маёмасць — аўтамабіль, тэлефоны, карты памяці, планшэт, дыктафон.

Журналіста абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года, тады ў яго прайшоў вобшук і адбыўся допыт у Следчым камітэце.

Nashaniva.com