Ірландыя выключыла Беларусь з праграмы кароткатэрміновага бязвізавага ўезду

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным 25 кастрычніка на ўрадавым сайце.

26.10.2022 / 09:41

Праграма кароткатэрміновага бязвізавага ўезду дазваляла грамадзянам шэрагу краін, якія ўехалі ў Вялікабрытанію па пэўных брытанскіх кароткатэрміновых візах, наведваць і Ірландыю.

Атрымліваць асобна ірландскую візу раней для гэтага не патрабавалася, а цяпер — давядзецца.

Такое рашэнне прыняў урад Ірландыі з прычыны агрэсіі Расіі ва Украіне.

Nashaniva.com