ЗША перадалі Украіне першыя два комплексы NASAMS

Першыя два зенітныя ракетныя комплексы (ЗРК) NASAMS разгортваюць ва Украіне. Пра гэта заявіў гендырэктар Raytheon Technologies Грег Хайес у інтэрв'ю CNBC.

26.10.2022 / 07:36

«Мы даставілі дзве сістэмы [NASAMS] ўрада ЗША пару тыдняў таму. Іх разварочваюць ва Украіне сёння», — сказаў ён.

Са слоў Хаеса, амерыканскія ўлады ўхвалілі пастаўку Кіеву дзвюх сістэмы СПА NASAMS, але не сістэм СПА Patriot. Ён адзначыў, што перамовы пра іх вядуцца рэгулярна, але канчатковае рашэнне застаецца за Белым домам.

Кампанія Raytheon выпускае ЗРК NASAMS — сістэму супрацьпаветранай абароны сярэдняй далёкасці. Яна нясе ракету класа «зямля — паветра». Комплекс дазваляе максімальна павялічыць здольнасць ідэнтыфікаваць і знішчаць варожыя самалёты, беспілотнікі і новыя пагрозы крылатых ракет.

Nashaniva.com