У гродзенскай школе зладзілі паказальнае затрыманне падлеткаў, якія залілі Вечны агонь

Як паведамлялася, у Гродне затрымалі двух падлеткаў, якія залілі вадой Вечны агонь каля помніка савецкім салдатам і партызанам. 

25.10.2022 / 16:20

Здарэнне адбылося ў мінулую пятніцу. Хлопцам 14 і 15 гадоў. Свае дзеянні яны знялі на відэа, выклаўшы ў інтэрнэт. На наступны дзень іх узялі пад варту на вачах у іншых школьнікаў, а на тэлеканале АНТ паказалі сюжэт пад назвай «Цынізм на мяжы», дзе падлеткаў называюць «антыгероямі нашага часу».

24 кастрычніка канваіры даставілі іх у кайданках у школу, у якой вучыцца адзін з хлопцаў. У актавай зале навучальнай установы сілавікі правялі паказальны працэс аб выбары меры стрымання.

На вачах аднакласнікаў падлеткам выставілі абвінавачанне, узялі пад варту і вывезлі ў ізалятар.

Супраць іх пачалі крымінальную справу па артыкуле «Злоснае хуліганства», максімальная санкцыя па якой — шэсць гадоў зняволення.

Nashaniva.com