Баскетбольны «Мінск» пасля пазбаўлення назвы «Цмокі» штампуе антырэкорды

Так, прайграўшы «Енісею» (36:54) у рамках Адзінай лігі ВТБ, «Мінск» устанавіў антырэкорд турніру па набраных у матчы ачках.

25.10.2022 / 09:16

Папярэдні антырэкорд трымаўся з 10 сакавіка 2012 года, калі ўкраінскі «Азоўмаш» прайграў расійскаму ЦСКА з лікам 37:62.

Таксама матч «Мінска» і «Енісея» стаў самым невідовішчным у гісторыі Адзінай лігі ВТБ. У суме каманды набралі толькі 90 балаў. Да гэтага антырэкордам былі 95 ачкоў.

«Мінск» застаўся адзінай камандай у лізе без перамог — беларускі клуб усе пяць сваіх матчаў.

Nashaniva.com