Беларусь выходзіць з пашыранага частковага пагаднення па спорце Рады Еўропы

Указ аб гэтым падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

24.10.2022 / 22:27

Прэс-служба Лукашэнкі тлумачыць рашэнне тым, што з сакавіка Камітэт міністраў Рады Еўропы «па палітычных матывах прыпыніў удзел Беларусі ва ўсіх частковых пагадненнях».

Акрамя таго, як там лічаць, «для беларускага боку на працягу апошніх гадоў адсутнічала практычная аддача» ад гэтага пагаднення.

Улетку гэтага года з гэтага пагаднення выйшла і Расія. Як вядома, пасля пачатку шырокамаштабнай вайны ва Украіне большасць міжнародных спартыўных федэрацый прыпынілі ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў ва ўсіх спаборніцтвам пад сваёй эгідай.

Nashaniva.com