Каля польскага Вроцлава загінуў беларус

У ноч з суботы на нядзелю на трасе каля Вроцлава загінуў мужчына. Прычыны здарэння пакуль што невядомыя, паведамляе выданне Most. Па паведамленні мясцовай паліцыі, 58-гадовы грамадзянін Беларусі мог зваліцца на зямлю каля аўтамабіля і разбіць галаву.

24.10.2022 / 19:12

Фота ілюстрацыйнае

Чалавека спрабавалі выратаваць медыкі, што прыехалі на месца, але мужчына да гэтага часу ўжо памёр. Цела мужчыны адправілі на ўскрыццё, каб даведацца прычыну смерці.

Nashaniva.com