Украінскія спецслужбы: Іранскія інструктары дапамагаюць запускаць дроны з Беларусі

Украінскі «Цэнтр нацыянальнага супраціву», створаны Сіламі спецыяльных аперацый УСУ, паведаміў, што ў Беларусь нібыта прывезлі іранскіх інструктараў. Там яны навучаюць расійскіх вайскоўцаў і каардынуюць запускі іранскіх беспілотнікаў па аб'ектах інфраструктуры ва Украіне.

23.10.2022 / 16:16

«У вёсцы Мікулічы, што ў Гомельскай вобласці [Брагінскі раён], заўважаная група іранскіх інструктараў, афіцэраў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія знаходзяцца пад узмоцненай аховай расійскіх нацгвардзейцаў і афіцэраў ФСБ. Паводле інфармацыі ад беларускіх партызан, менавіта гэтыя інструктары каардынавалі запускі БПЛА «Shahed-136» па аб'ектах інфраструктуры Кіеўскай, паўночных і заходніх абласцей Украіны», — паведамляецца на сайце Цэнтра.

Раней паведамлялася пра працу іранскіх інструктараў у анексаваным Расіяй украінскім Крыме і на акупаванай Херсоншчыне. 

Nashaniva.com