У Гродне школьнікі патушылі Вечны агонь і знялі гэта на відэа

Увечары 15 кастрычніка ў гродзенскім парку Жылібера два школьнікі зрабілі ідэалагічна невытрыманы ўчынак. Адзін з хлопцаў заліў газіроўкай «вечны агонь» на брацкай магіле савецкіх вайскоўцаў і партызан, а другі зняў працэс на мабільнік і апублікаваў відэа ў сеціве.

23.10.2022 / 15:46

Скрыншот з відэа

У пятніцу хлопцаў затрымалі і змясцілі пад варту. Як сцвярджаюць сілавікі ў сваім прапагандысцкім тэлеграм-канале, ім свеціць крыміналка за злоснае хуліганства. 

Nashaniva.com