У Іркуцку самалёт упаў на двухпавярховы дом

З'явілася паведамленне, што ў Іркуцку вайсковы самалёт Су-30 упаў на жылы квартал. Гэта пацвердзіў губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў

23.10.2022 / 13:49

Паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт вылецеў з авіязавода і ўпаў у іркуцкім мікрараёне Нова-Леніна на двухпавярховы дом.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі два пілоты самалёта, сярод цывільных жыхароў ахвяр няма. Дом быў прыватны, у ім жыло дзве сям'і.

Гэта ўжо 11-я небаявая страта расійскай вайсковай авіяцыі пасля пачатку вайны ва Украіне. І другая за тыдзень, калі самалёт падае на жылы дом. 17 кастрычніка такое ўжо адбылося ў Ейску Краснадарскага края, там было 15 ахвяр з ліку цывільнага насельніцтва.

Чытайце таксама:

У Ейску Краснадарскага края вайсковы самалёт упаў на жылыя дамы

Nashaniva.com