Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны

Дырэктара аднаго з найбуйнейшых запарожскіх прадпрыемстваў, 83-гадовага мільянера Вячаслава Багуслаева затрымалі сёння сілавікі, піша мясцовае выданне «ЗаБор» са спасылкай на крыніцы ў сілавых структурах.

22.10.2022 / 23:03

Фота: Вікіпедыя

Кіраўніка праўлення кампаніі «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева падазраюць у дзяржздрадзе. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Па інфармацыі выдання, Багуслаеў даўно вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі. У яго дома сёння прайшлі ператрусы. Багуслаеў адмаўляўся адчыняць дзверы і іх ускрывалі з дапамогай спецабсталявання.

У 2000 годзе Багуслаеву прысвоена званне «Герой Украіны» за выбітныя заслугі перад дзяржавай у развіцці машынабудавання. У 2020 годзе Багуслаеў уваходзіў у топ-100 самых багатых людзей Украіны.

Nashaniva.com