З’явілася афіцыйная версія, чаму былога кіраўніка Кітая вывелі з залы падчас з’езда Кампартыі

Паводле афіцыйнай версіі, былому кіраўніку Кітая Ху Цзіньтаа стала дрэнна падчас ХХ з'езда Кампартыі Кітая. Таму яго і вывелі з залы пасяджэнняў. Так гэтую сітуацыю патлумачыла дзяржаўнае інфармагенцтва Кітая «Сіньхуа».

22.10.2022 / 19:41

«Карэспандэнту «Сіньху» Лю Цзявэнь стала вядома, што Ху Цзіньтаа настаяў на тым, каб прысутнічаць на заключным пасяджэнні… нягледзячы на тое, што цяпер яму патрабуецца час для аднаўлення сіл… Калі ён адчуў сябе дрэнна падчас пасяджэння, персанал, клапоцячыся пра яго здароўе, суправаджаў яго ў пакой побач з месцам правядзення пасяджэння для адпачынку. Цяпер яму нашмат лепш», — цытуе кітайскіх журналістаў AFP.

Мяркуючы па відэа, былы лідэр краіны відавочна не хацеў сыходзіць.

Nashaniva.com