«Белдарцэнтр» закрыў доступ да сотняў дарожных камер

Тое, што РУП «Белдарцэнтр» закрыў доступ да сотняў дарожных камер, заўважыў «Флагшток».

22.10.2022 / 16:26

Як паведамляе выданне, 20 кастрычніка «Белдарцэнтр» адключыў доступ да камер назірання на пагодным сэрвісе windy.cоm.

Выявы камер абнаўляліся 1 раз у гадзіну і дазваляла ацэньваць стан дарожнага пакрыцця на ўсіх асноўных дарогах Беларусі. Першапачаткова камеры былі даступныя на сайце i.cеntr.by, аднак у пачатку вайны гэтая функцыя была адключаная, піша «Флагшток».

Больш чым за месяц да пачатку вайны Дзяржпамежкамітэт прыбраў доступ да камераў на ўездзе і выездзе з беларускіх памежных пераходаў — 14 студзеня першымі былі адключаныя камеры на мяжы з Украінай, адзначае выданне.

Nashaniva.com