Пры абстрэле горада ў Белгарадскай вобласці загінулі два чалавекі

У выніку абстрэлу горада Шэбекіна Белгарадскай вобласці загінулі два чалавекі, паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

22.10.2022 / 15:42

У СК пазней таксама паведамілі, што, па папярэдніх даных, адзін з загінулых — непаўнагадовы.

Губернатар напісаў, што з-за траплення снарадаў амаль 15 тыс.чалавек засталіся без электраэнергіі, на ліквідацыю наступстваў спатрэбіцца да шасці гадзін.

Раней Гладкоў казаў пра 11 параненых і пацярпелых грамадзянскіх аб'ектах.

Nashaniva.com