Мінінфарм разблакаваў доступ да сайта blizko.by. Цяпер там няма палітычных навін

Навіны зноў публікуюцца з вечара 21 кастрычніка.

22.10.2022 / 14:46

Галоўная старонка сайта

Зараз на сайце няма палітычных навін — ні актуальных, ні архіўных.

Сайт піша пісаць пра жыццё ў Мінску і Беларусі ў цэлым з акцэнтам на падзеі ў розных супольнасцях і мікрараёнах, застаецца рэкламнай пляцоўкай для сталічных кампаній.

Сайт перастаў адчыняцца 21 верасня на падставе рашэння Мінінфармацыі. Тады паведамлялася, што яго заблакавалі з-за леташняй навіны са згадваннем Антона Матолькі, які ўнесены ў «спіс тэрарыстаў».

Nashaniva.com