Ва Украіне забітыя 10 інструктараў з Ірана

Ва Украіне забітыя 10 інструктараў з Ірана, якія навучалі расійскіх салдат кіраванню дронамі-камікадзэ, паведамляе The Jerusalem Post.

22.10.2022 / 11:30

Паводле звестак выдання, інструктары былі забітыя ў апошні тыдзень. Афіцыйна і Масква, і Тэгеран адмаўляюць пастаўкі іранскіх беспілотнікаў Расіі. Аднак заходнія СМІ паведамлялі аб закупках дронаў з лета. Аб іх прымяненні ў вайне супраць Украіны вядома не толькі з заяваў ўкраінскіх і заходніх уладаў, але і па адкрытых даных.

У прыватнасці, іранскія дроны-камікадзэ «Шахед-136», перафарбаваныя і перайменаваныя ў «Герань-2», актыўна ўжываюцца ў тым ліку пры нападах на аб'екты ўкраінскай энергетычнай сістэмы ў апошнія тыдні.

12 кастрычніка крыніцы Мінабароны Украіны паведамілі, што на тэрыторыі анексаваных Расіяй Крыма і Херсонскай вобласці прысутнічаюць іранскія інструктары. Яны не толькі навучаюць расійскіх вайскоўцаў карыстацца БПЛА, але і каардынуюць палёты дронаў пры нападах на аб'екты ў Мікалаеве і Адэсе.

Nashaniva.com