Фільм пра зняволеных журналістак «Белсата» атрымаў узнагароду на Чыкагскім міжнародным кінафестывалі

Кароткаметражная карціна беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «У жывым эфіры» атрымала ўзнагароду «Срэбны Х'юга» (Silver Hugo) у катэгорыі кароткаметражнага гульнявога кіно на 58-м Чыкагскім міжнародным кінафестывалі.

22.10.2022 / 11:09

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова

«Гэта вялікае прызнанне для мяне, і я асабліва радая, што гісторыя дзвюх беларускіх журналістак, якія змагаюцца за тое, каб паказаць праўду, і плацяць за гэта велізарную цану, кранае гледачоў і журы па ўсім свеце!» — напісала рэжысёрка ў фэйсбуку.

Раней фільм Мары Тамковіч атрымаў спецыяльную ўзнагароду на 47-м фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні.

Фільм заснаваны на рэальнай гісторыі журналістак «Белсата» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, асуджаных у 2020 годзе на 2 гады зняволення за стрым з «Плошчы Перамен» у Мінску. Дар'я Чульцова выйшла на волю, а Кацярына Андрэева была дадаткова асуджана ў ліпені 2022 года да 8 гадоў і 3 месяцаў.

Nashaniva.com