Зяленскі падпісаў закон аб добраахвотным вайсковым уліку для жанчын

Цяпер жанчыны ва Украіне, якія маюць спецыяльнасць і/або прафесію, роднасную адпаведнай вайсковай уліковай спецыяльнасці, могуць быць узятыя на вайсковы ўлік, але толькі па ўласным жаданні. Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

21.10.2022 / 22:27

Выключэнне — жанчыны з медыцынскімі спецыяльнасцямі. Ім станавіцца на ўлік трэба ў абавязковым парадку.

Nashaniva.com