У Марыупалі збіраюцца знішчыць мурал «Мілана» з украінскай дзяўчынкай

Акупацыйныя расійскія ўлады Марыупаля хочуць знішчыць вядомы мурал, на якім намаляваная дзяўчынка, пацярпелая ад расійскіх абстрэлаў горада ў 2015 годзе. Афіцыйнай падставай акупанты назвалі «аднаўленне цеплавога контуру», піша тэлеграм-канал Марыупальскай гарадской рады.

21.10.2022 / 22:15

Гэты мурал стаў ва Украіне сімвалам трагедыі вайны і надзеі на мір і аднаўленне. Дзяўчынцы Мілане было шэсць гадоў, калі марыупальскі мікрараён «Усходні», у якім яна жыла разам з мамай, накрыла абстрэламі.

Мама Міланы загінула, а дзяўчынцы медыкі вымушаныя былі ампутаваць нагу. Яна перажыла некалькі аперацый і наноў вучылася хадзіць.

Nashaniva.com