У Варшаве будуць прадаваць беларускія кнігі

Сталая выстава беларускіх кніг будзе працаваць у Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве. Яе адкрыццё — 22 кастрычніка ў 19.00.

21.10.2022 / 21:25

На базе варшаўскага Цэнтра беларускай салідарнасці вырашана адкрыць сталую кніжную выставу, дзе можна будзе выбраць і замовіць кнігі ад беларускіх аўтараў і выдаўцаў.

Ужо ў гэту суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы. Вас чакае сустрэча з беларускімі выдаўцамі, а таксама прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ Васіля Дранько-Майсюка.

Цэнтр беларускай салідарнасці знаходзіцца ў Варшаве на вуліцы Алеандраў (Oleandrów), д. 6, оф. 2.

Nashaniva.com