У Мінску затрымалі Юрыя Хрысталюбава

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 28-гадовага былога студэнта ЕГУ Юрыя Хрысталюбава, піша «Вясна».

21.10.2022 / 20:11

Паводле сілавікоў, хлопец нібыта удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Таксама яны сцвярджаюць, што з Юрыем у 2020 годзе нібыта звязваліся спецслужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.

Аднак трэба ўлічваць, што ў такіх выпадках сілавікі часта распаўсюджваюць заведама хлуслівую інфармацыю пра прычыны затрымання.

Nashaniva.com