British American Tobacco рэарганізуе «дачку» ў Беларусі

Замежнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані», якое працуе на беларускім рынку, абвясціла партнёрам пра распачатую рэарганізацыю, піша Office Life.

21.10.2022 / 20:06

З гэтага часу бізнэс-падраздзяленне БАТ у Беларусі будзе называцца ТАА «Міжнародныя паслугі па маркетынгу тытуню Бі У Ай»(«МПМТ Бі У Ай»). Кампанія плануе завяршыць рэарганізацыю да канца 2022 года.

Гэтая юрыдычная асоба становіцца правапераемніцай правоў і абавязкаў «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані». 

У афіцыйным паведамленні кампаніі гаворыцца, што БАТ працягне прысутнасць на беларускім рынку ў розных арганізацыйна-прававых формах. Распачатыя змены «ніяк не закрануць высокія стандарты, якіх прытрымліваецца кампанія ў сваёй дзейнасці». 

Nashaniva.com