Цюркскія дзяржавы Цэнтральнай Азіі задумаліся пра пераход на агульны алфавіт

Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Турцыя і Узбекістан — удзельнікі Арганізацыі цюркскіх дзяржаў (АЦД) — абмяркоўваюць стварэнне адзінага алфавіту. Як паведамляюць турэцкія СМІ, для гэтага на семінары па агульным алфавіце цюркскага свету, які адбыўся ў турэцкім горадзе Бурса, была створана адмысловая камісія.

21.10.2022 / 19:15

На семінары навукоўцы з цюркскіх дзяржаў далі інфармацыю пра алфавіты і гістарычныя моўныя працэсы, якія адбываліся ў іх краінах.

У камісію ўвойдуць па два члены ад кожнага афіцыйнага органа, які займаецца моўнай палітыкай у цюркскіх дзяржавах. Першае пасяджэнне камісіі па стварэнні адзінага алфавіту пройдзе ў Кыргызстане.

Да гэтага часу на лацінскі алфавіт з кірыліцы цвёрда перайшоў толькі Азербайджан, Узбекістан афіцыйна нібыта таксама, але там кірыліца ўсё адно захоўвае моцныя пазіцыі. Рашэнне аб пераходзе на лацінку прынялі і ўлады Казахстана, але тэрміны ўвесь час пераносіліся. У Кыргызстане ж гэты працэс толькі на этапе абмеркавання.

Nashaniva.com