Дар’ю Лосік не выпусцілі з-пад варты. Яна застаецца ў СІЗА Брэста

Жонку палітвязня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка Дар’ю затрымалі раніцай 18 кастрычніка. Яе не выпусцілі праз трое сутак, піша Радыё Свабода.

21.10.2022 / 11:55

Сілавікі прыйшлі дадому да Лосікаў а 8-й раніцы, сама Дар’я з дзвюхгадовай дачкой Паўлінай яшчэ спала.

Паводле паведамленняў праўладных тэлеграм-каналаў, Дар’ю Лосік абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ў выглядзе размовы з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 года.

Паводле якога артыкула абвінавачваюць жонку палітвязня, афіцыйна не паведамляецца.

Nashaniva.com