У ЗША ацанілі гатоўнасць Беларусі ўступіць у вайну

Белы дом і Пентагон ацанілі гатоўнасць беларускага рэжыму да ўдзелу ў вайне. Словы каардынатара па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Джона Кірбі і прэс-сакратара амерыканскага Мінабароны Пэта Райдэра прыводзіць reform.by.

21.10.2022 / 08:40

Фота агенцтва «Ваяр»

«Мы не бачылі ніякіх прыкмет таго, што Беларусь гатовая адчувальна ўвайсці ўнутр Украіны і змагацца», — заявіў Кірбі.

На яго думку, стварэнне рэгіянальнай групоўкі войскаў СД у Беларусі можа ставіць за мэту адцягванне ўкраінскіх сіл для прыкрыцця паўночнай мяжы, каб Кіеў не мог выкарыстоўваць дадатковыя падраздзяленні на поўдні краіны.

Кірбі адзначыў, што амерыканскія службы не бачылі, каб беларускія войскі да гэтага бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Таксама ў ЗША няма ніякіх указанняў на датычнасць Беларусі да перадачы іранскіх беспілотнікаў РФ, навучанню працы з імі ці іх эксплуатацыі.

Пэт Райдэр пацвердзіў, што ўказанняў на хуткі наступны наступ не назіраецца.

«Што да Беларусі, то гэта вобласць, за якой мы працягваем сачыць. У цяперашні час у нас няма ніякіх указанняў на патэнцыйныя непазбежныя ваенныя дзеянні на гэтым фронце, але мы будзем уважліва сачыць за гэтым і ў будучыні», — сказаў ён.

Nashaniva.com