Генштаб УСУ: У раён Херсона прыбылі каля 2000 расійскіх мабілізаваных

Паводле інфармацыі генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны, на часова захопленую тэрыторыю Херсонскай вобласці прыбылі да 2000 чалавек з ліку расійскіх мабілізаваных для папаўнення страт і ўзмацнення падраздзяленняў на лініі сутыкнення.

21.10.2022 / 08:15

Разам з тым, акупацыйныя ўлады выдалі распараджэнне аб падрыхтоўцы эвакуацыі для адкрытых імі на захопленых тэрыторыях банкаўскіх устаноў, падрыхтаваныя эвакуацыйныя спісы завезеных расійскіх медработнікаў і настаўнікаў. Аб'екты гуманітарнай сферы ў Херсоне спыняюць працу, гаворыцца ў паведамленні генштаба.

Як мы распавядалі крыху раней, пра тое, што расейскія акупацыйныя сілы рыхтуюцца да вывазу свайго персаналу і абсталявання з Херсона ў чаканні ўкраінскага наступу і ўжо перавозяць захопленую ўкраінскую тэхніку і транспартныя сродкі паромамі на левы бераг Дняпра, паведамляў сёння і амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.

Nashaniva.com