Беларусь спрашчае працэдуру ўвозу асабістых рэчаў і жывёл

Беларусь далучаецца да спісу дадаткаў да Канвенцыі аб часовым ўвозе, прынятай 26 чэрвеня 1990 года. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі № 373.

20.10.2022 / 20:38

Фота ілюстрацыйнае

Уведзеныя змены дазволяць спрасціць працэдуру часовага ўвозу асобных катэгорый тавараў. У тым ліку гэта асабістыя рэчы падарожнікаў, грузы, якія завозяцца ў спартыўных мэтах, а таксама жывёлы і абсталяванне для рэкламы ў галіне турызму.

У прэс-службе Лукашэнкі дадалі, што скароціцца і час мытных аперацый, а таксама выдаткі, звязаныя з выплатай мытных плацяжоў.

Nashaniva.com