53-х гадовую мінчанку асудзілі на 2 года і 6 месяцаў калоніі за паклёп на Лукашэнку

Праваабаронцам стала вядома, што яшчэ 7 ліпеня ў Ленінскім судзе Магілёва вынеслі прысуд Галіне Кавалёвай паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на Лукашэнку). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

20.10.2022 / 19:25

Жанчыну затрымалі 14 сакавіка. Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага яна прыехала з Мінска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту разклеіла тэксты і выявы «з загадзя непраўдзівымі сведчаннямі, якія прыніжаюць гонар і годнасць Лукашэнкі, злучанымі з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве».

Галіна падавала апеляцыйную скаргу на прысуд, але суд пакінуў рашэнне без зменаў.

Nashaniva.com