Брытанія заявіла пра пуск ракеты з расійскага знішчальніка ў бок брытанскага вайсковага самалёта

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бен Уолес заявіў пра пуск ракеты з расійскага знішчальніка ў бок брытанскага самалёта-разведчыка ў небе над Чорным морам, піша Reuters.

20.10.2022 / 19:21

Інцыдэнт адбыўся 29 верасня, калі брытанскі самалёт-разведчык RC-135 River Joint без узбраення здзяйсняў планавае патруляванне. Падчас аблёту зададзенага квадрата брытанскі самалёт быў перахоплены двума знішчальнікамі Су-27.

«Падчас перахопу адзін са знішчальнікаў Су-27 выпусціў ракету паблізу самалёта RC-135 River Joint без візуальнага кантакту з цэллю», — сказаў Уолес.

Міністр абароны Вялікабрытаніі звярнуўся да Сяргея Шайгу з просьбай даць ацэнку здарэння. Уолес паведаміў, што ў выніку праверкі інцыдэнту з боку расійскіх уладаў было ўстаноўлена, што ракета была нібыта выпушчаная праз тэхнічную памылку.

Nashaniva.com