ГУБАЗіК затрымаў жыхарку Магілёва і захапіў яе сацсеткі

На знятым сілавікамі відэа жыхарка Магілёва Аксана Юр'ева кажа, што з пачатку вайны падтрымлівала Украіну і актыўна пісала каментары на гэтую тэму. У адным з іх яна нібыта абразіла Лукашэнку, піша «Вясна».

20.10.2022 / 19:10

Пасля затрымання сілавікі «захапілі» акаўнты жанчыны ў сацсетках: паставілі на аватарку дзяржаўны сцяг, а ў статус — «За Беларусь».

Nashaniva.com