Затрымалі фатографа Руслана Мазаніка

У Мінску ў другой палове дня 19 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі Руслана Мазаніка. Папярэдне вядома, што яго даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска, піша «Вясна».

20.10.2022 / 16:17

Сваякам паведамілі, што журналіста затрымалі за нейкі рэпост у сацыяльных сетках.

Праваабаронцам вядома, што Руслана Мазаніка затрымлівалі і ў 2021 годзе. Тады яму прысудзілі 13 сутак арышту.

Nashaniva.com