ДПК: Супрацоўніца мытнай службы Латвіі парушыла беларускую мяжу

Памежны камітэт паведаміў, што ўчора раніцай на беларуска-латвійскай мяжы камеры відэаназірання зафіксавалі факт парушэння мяжы.

20.10.2022 / 15:40

У пункце пропуску Урбаны (латвійскі — Сілене) супрацоўніца мытнай службы Латвіі пры выкананні службовых абавязкаў незаконна перасекла мяжу, прайшоўшы на тэрыторыю Беларусі. Праз некаторы час яна вярнулася назад.

Па гэтым інцыдэнце пачата аднабаковае расследаванне, паведамляе ДПК.

Nashaniva.com