У Беларусі пачалася адпраўка хлопцаў у войска

 24 кастрычніка ва Узброеных сілах пачынаецца адпраўка хлопцаў, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у злучэнні і вайсковыя часці Узброеных сіл.

20.10.2022 / 11:48

Усяго ў кастрычніку-лістападзе ў армію збіраюцца адправіць каля дзесяці тысяч чалавек.

Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве плануецца накіраваць каля двухсот чалавек.

Сёння распачата адпраўка новага папаўнення ў войскі з абласных (Мінскага гарадскога) зборных пунктаў краіны прадоўжыцца: ва Узброеныя сілы — па 4 лістапада, іншыя войскі і воінскія фарміраванні — па 30 лістапада.

Прысяга пройдзе 19 лістапада.

Таксама звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў кастрычніку-лістападзе, паведамляюць у Мінабароны.

Nashaniva.com