У сталіцы Інданезіі загарэўся і абрынуўся купал Вялікай мячэці ісламскага цэнтра

Паводле звестак мясцовых СМІ, загаранне мячэці ў Джакарце адбылося падчас рамонтных работ.

19.10.2022 / 18:16

Паводле папярэдняй інфармацыі, калі будаўнікі рамантавалі купал, яны хацелі ўстанавіць па-над ім фанеру і расплавілі мембрану даху з дапамогай адмысловай гарэлкі.

Падчас выканання працы з гарэлкі з'явіліся іскры, якія выклікалі вялікі пажар. Адзін з мужчын спрабаваў патушыць агонь пры дапамозе вогнетушыцеля, але агонь усё адно пашырыўся і ў выніку загарэўся ўвесь купал мячэці Ісламскага цэнтра. Пазней канструкцыя павалілася.

На месца адразу прыбылі ратавальнікі. Цяпер яны тушаць агонь.

Пра пацярпелых у выніку інцыдэнту пакуль не паведамляецца.

Nashaniva.com