Жыхара Слоніма асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за каментары

У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару Слоніма Аляксандру Петушкову. Суддзя Дзмітрый Бубенчык агучыў мужчыну прысуд: 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша «Вясна».

19.10.2022 / 16:49

Петушкова прызналі вінаватым адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Вядома, што ён быў затрыманы 12 студзеня 2022 года за негатыўныя каментары ў тэлеграм-чатах з нагоды падзей у Казахстане.

«У тэлеграм-чатах пісаў негатыўную інфармацыю па падзеях, якія адбыліся ў Казахстане: па пратэсных настроях таго, пра змену ўлады, пра ўвод міратворчага кантынгенту ў Казахстан», — казаў хлопец на запісаным сілавікамі відэа.

Nashaniva.com