Жыхар Мінска застаўся і без грошай, і без квадрацыкла

У міліцыю звярнуўся мінчук, які расказаў сваю сумную гісторыю.

19.10.2022 / 15:42

Ён знайшоў у інтэрнэце аб’яву па продажы квадрацыкла. Мужчыну спадабаліся кошт і прабег. Стэлефанаваўшыся з прадаўцом, ён вырашыў набыць транспартны сродак.

Аднак для разліку за квадрацыкл пакупніку неабходна было перавесці грошы на карту прадаўца. Малады чалавек перавёў на яе 6900 рублёў.

Аднак ніякі тавар ён не атрымаў, а прадавец перастаў выходзіць на сувязь.

Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства.

Nashaniva.com