Надпіс над парадным уваходам парку імя Горкага цяпер іншага колеру ФОТА

Рашэнне было прынята праектным інстытутам для вяртання да гістарычнага аблічча аркі 1950-1960 гадоў, паведамляюць «Мінск-навіны».

19.10.2022 / 14:15

Будаўнікі ўжо рэстаўруюць арку і дзве ратондападобныя альтанкі па баках. Будзе заменена падсвятленне, адрэстаўраваныя вазы, тынкавы пласт верхняга парапета. Дарэчы, падсвятленне будзе працаваць і на літарах, і на вазах.

Увесь фасад аднаўляюць з дапамогай дэкаратыўнай тэразітавай тынкоўкі. Яна характэрная для ўсіх пасляваенных аб'ектаў праспекта Незалежнасці, напрыклад, будынка ГУМа.

Ранейшы надпіс быў рознакаляровы

Nashaniva.com