Мікалай Аўтуховіч прызнаны палітвязнем

Сёння праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ 9 чалавек. Сярод іх такія вядомыя людзі, як Мікалай Аўтуховіч і Юрась Зянковіч.

18.10.2022 / 19:04

Таксама палітвязнямі прызнаныя Андрэй Будай, Аляксандр Мураўёў, Аляксандр Сідарэнка, Мікалай Бібліс, Павел Сава, Віктар Снегур і Ірына Гарачкіна. 

Усе яны асуджаныя да вялікіх тэрмінаў за «тэрарызм», і праваабаронцы адзначаюць, што 

«ўлады злоўжываюць магчымасцямі крымінальнага заканадаўства і прымяняюць да пратэстоўцаў празмерна жорсткія меры адказнасці, звязаныя са зняволеннем на працяглы тэрмін за здзяйсненне дзеянняў, якія не пацягнулі цяжкіх наступстваў. У прыватнасці, кваліфікацыя дзеянняў як тэрарызму заведама не адпавядае таму, што, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, павінна ўкладвацца ў гэта паняцце».

Агульная колькасць палітзняволеных цяпер дасягнула 1347 чалавек.

Nashaniva.com