З 10 кастрычніка Расія знішчыла 30% украінскіх электрастанцый

30% энергасістэмы Украіны разбурана пасля расійскіх удараў, якія працягваюцца з 10 кастрычніка. Пра гэта напісаў Уладзімір Зяленскі.

18.10.2022 / 13:19

«Яшчэ адзін від расійскіх тэрарыстычных атак: паражэнне энергетычнай і крытычнай інфраструктуры. З 10 кастрычніка 30 працэнтаў электрастанцый знішчаныя, што выклікала маштабныя адключэнні святла па ўсёй краіне. Прасторы для перагавораў з пуцінскім рэжымам не засталося», — напісаў ён у твітары.

10 кастрычніка расійская армія ўпершыню пачала маштабна і мэтанакіравана біць па аб'ектах украінскай інфраструктуры — у якасці помсты за падрыў Крымскага моста (Украіна сваё дачыненне да гэтага адмаўляе).

Намеснік кіраўніка Офіса Зяленскага Кірыл Цімашэнка заклікаў украінцаў рыхтавацца да магчымага часовага адключэння электраэнергіі, вода і цеплазабеспячэння.

Nashaniva.com