Супраць краязнаўцы распачалі крымінальную справу па «народным» артыкуле

Супраць краязнаўцы і журналіста Ігара Хмары распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК, паведамляе Беларуская рада культуры.

18.10.2022 / 11:34

 

Хмару затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Мінску. Ад чалавека, які быў за кратамі разам з Ігарам, стала вядома, што затрымалі Хмару нібыта за размову на беларускай мове на вуліцы.

З'явілася інфармацыя, што мужчына можа знаходзіцца ў СІЗА-1, аднак па інфармацыі праваабаронцаў — Хмары там няма. Дзе знаходзіцца мужчына — пакуль невядома.

Nashaniva.com