Украіна назвала Іран саўдзельнікам злачынстваў Расіі

«Прадастаўленне зброі для вядзення захопніцкай вайны ва Украіне і забойствы ўкраінскіх грамадзян робіць Іран саўдзельнікам злачынства агрэсіі, ваенных злачынстваў і тэрарыстычных актаў Расіі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве ўкраінскага МЗС.

18.10.2022 / 08:14

Украіна адзначае, што за апошні тыдзень Расія нанесла больш за сотню ўдараў іранскімі дронамі-камікадзэ, ад якіх загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек, пацярпела траціна энэргетычнай інфраструктуры краіны.

Кіеў заклікае Тэгеран спыніць пастаўкі любога зброі Расіі.

«У адваротным выпадку Іран і яго кіраўніцтва будуць несці самую суровую адказнасць, у тым ліку ў рамках міжнародных судовых працэсаў па злачынствах Расіі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве.

Nashaniva.com