У Слуцку на рынку прадаюцца дзіцячыя пальчаткі са свастыкай

«Вось купілі малому на рынку, нават не зірнулі. Сын пасля разгледзеў. Дзіцячыя пальчаткі за 8 рублёў. Разгледзела, ахранела», — напісала случчанка, якая даслала фота ў рэдакцыю «Інфа-Кур'ера».

17.10.2022 / 11:57

На фота бачная стылізаваная ў стылі гульні Minecraft выява чалавечка, падобнага да Адольфа Гітлера, у якога на руцэ павязка з нацысцкай свастыкай. 

За дэманстрацыю нацысцкай сімволікі ў Беларусі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Nashaniva.com