Чарговае дно: прапагандысты пачалі публікаваць «пакаянныя» відэа з людзьмі, затрыманымі за павышэнне цэнаў
Адзінае адрозненне ад палітычных затрыманняў — схаваны твар.
16.10.2022 / 14:51
У навінах на тэлеканале АНТ паказалі сюжэт пра затрыманні людзей за «неабаснаванае павышэнне цэн» пасля адпаведнай забароны Лукашэнкі.
Пасля дэманструецца відэа, на якім мужчына з замазаным тварам кажа, што сёмага чысла (на наступны дзень пасля нарады ў Лукашэнкі) наўмысна павысіў цэны «на групу тавараў».
Увесь сюжэт пабудаваны так, каб вінаватымі за рост цэн у краіне і эканамічныя праблемы зрабіць камерцыйныя структуры, а не кіраўніцтва краіны. Тыя, наадварот, паставілі сітуацыю з цэнамі на асаблівы кантроль.
Дыктарка кажа, што ў Беларусі заведзеныя 18 крымінальных спраў, па якіх затрыманыя чатыры службовыя асобы. У дачыненні да астатніх прымаецца рашэнне па меры стрымання.