Самалёт паўднёваафрыканскай авіякампаніі лётае з васільком Belavia

У твітары «Блізкі космас» з'явіўся інтрыгоўны здымак. На ім выяўлены самалёт Belavia з васільком на хвасце, але замест назвы беларускай авіякампаніі пазначаная назва паўднёваафрыканскай — Airlink. Чым гэта тлумачыцца, піша CityDog.

14.10.2022 / 19:10

Гэта самалёт Embraer 195. Першапачаткова яго ўзяла ў лізінг беларуская авіякампанія ў Nordic Aviation Capital. У Беларусь яго даставілі ў 2019-м, у лістападзе 2021-га самалёт быў у авіякампаніі «забраны для выкарыстання». Да сакавіка 2022-га захоўваўся ў міжнародным аэрапорце Баку, а да ліпеня зноў быў у валоданні Nordic Aviation Capital.

А ўжо з канца ліпеня Embraer 195 узяла ў лізінг авіякампанія Airlink, і толькі ў кастрычніку яго ўвялі ў эксплуатацыю.

Пры гэтым назву авіяперавозчыка на самалёце памянялі, а вось з астатнім афармленнем не сталі спяшацца — наш васілёк так пакуль і застаўся на хвасце самалёта. Напэўна, яшчэ не паспелі ўсё перарабіць.

Чытайце таксама:

«Днём я хадзіў па парку і роў бялугай». Мінчук расказаў, як яго сям'я перажывае закрыццё прыватнай школы

«Прапаганда «русского мира». У мінскім транспарце круцяць ролікі пра гісторыю Беларусі — прафесійны гісторык разбірае, што з імі не так

Nashaniva.com